Англійская мова

Англійская
Саманазва English
Краіны Вялікабрытаніі, ЗША, Канадзе, Аўстраліі і іншых краінах
Рэгіёны Галоўным чынам Заходняя Еўропа, Паўночная Амерыка, Аўстралія, Азія
Афіцыйны статус Вялікабрытаніі, ЗША, Канадзе, Аўстраліі і інш.
Арганізацыя, якая рэгулюе
Агульная колькасць носьбітаў Для 340 мільёнаў з'яўляецца роднай. Для 600 мільёнаў — другой.
Статус 1 safe[d][1]
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі

Індаеўрапейскія

Германскія
Заходнегерманскія
Англа-фрызскія
Даўнейшыя формы
Стараанглійская
Сярэднеанглійская
Пісьменнасць English alphabet[d]
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97 анг 045
ISO 639-1 en
ISO 639-2 eng
ISO 639-3 eng
WALS eng
Ethnologue eng
Linguasphere 52-ABA
ABS ASCL 1201 і 12
IETF en
Glottolog stan1293
Wikipedia-logo-v2.svg Вікіпедыя на гэтай мове
EN (ISO 639-1)

Англійская мова — германская мова заходнегерманскай групы.

Распаўсюджанне: Вялікабрытанія, ЗША, Аўстралія, Канада, Новая Зеландыя, шэраг іншых краін усіх частак свету. Колькасць носьбітаў у свеце: 309,4 млн.ч. і 508 млн.ч. з улікам англійскай як другой роднай мовы (1999); у т.л., 55 млн.ч. у Вялікабрытаніі (1984)[2].

Адна з афіцыйных і рабочых моў ААН. Статус афіцыйнай або нацыянальнай мовы: Вялікабрытанія, ЗША, Канада, Аўстралія, Новая Зеландыя, Ірландыя, Індыя, 15 краін Афрыкі (1990[3]).

Англійская мова паходзіць ад мовы германскіх плямён (фрызаў, англаў, саксаў ды ютаў), якія перасяліліся ў Брытанію ў 5 стагоддзі. З іх дыялектаў утварылася стараанглійская мова. Пасля нармандскага заваявання ў 1066 годзе ў стараанглійскую мову перайшло шмат французскіх слоў. У выніку гэтага, а таксама знікнення часткі флексій, развіваецца сярэднеанглійская мова. Следам за тым адбыліся значныя змены ў вымаўленні, якія прывялі да фарміравання (каля 1500 года) сучаснай англійскай мовы. На сёння існуе вялікая колькасць рэгіянальных дыялектаў англійскай мовы (брытанская англійская, шатландская англійская, амерыканская англійская, індыйская англійская і гэтак далей).

У сувязі з засваеннем вялікай колькасці слоў са шматлікіх іншых моў на працягу ўсёй сваёй гісторыі, сучасная англійская мова змяшчае шырокі слоўнікавы запас, са складаным і нерэгулярным правапісам, асабліва ў дачыненні да галосных. Сучасная англійская асімілюе не толькі словы з іншых еўрапейскіх моў, але й моў з усяго свету. Оксфардскі слоўнік англійскай мовы налічвае больш за 250 тысяч розных слоў, не лічачы шматлікіх тэхнічных, навуковых і слэнгавых паняццяў[4][5].

Алфавіт англійскай мовы заснаваны на лацінскім і складаецца з 26 літар, з іх 6 галосных і 20 зычных.

  • Галосныя: A, E, I, O, U, Y
  • Зычныя: B, C, D, F, G, H, J, K, L, M, N, P, Q, R, S, T, V, W, X, Z

Пісьменнасць існуе з 7—8 ст., пачаткова, да хрысціянізацыі (пачатай з 6 ст.), на аснове старажытнагерманскай рунічнай графікі, потым на аснове лацінскай графікі. Рунічны алфавіт («Футарк») уключаў 26 літар. Першы помнік: рунічны надпіс на Фрэнксавым куфэрку (7 ст.). Старажытныя помнікі: «Беавульф» (эпічная паэма, каля 700; захавалася ў пазнейшых спісках), «Англа-саксонская хроніка» (9 ст.), пераклад «Сусветнай гісторыі» Арозія (9 ст., пераклад караля Альфрэда); пераклад «Царкоўнай гісторыі англаў» біскупа Беды Вельмішаноўнага (9 ст.).

Сярод індаеўрапейскіх моў арфаграфія англійскай мовы лічыцца адной з самых складаных для вывучэння. Яна адносна дакладна адлюстроўвае англійскую вусную мову эпохі Адраджэння, але абсалютна не адпавядае сучаснай фанетыцы брытанцаў, амерыканцаў, аўстраліцаў і іншых носьбітаў мовы. Мноства слоў утрымлівае літары, якія не вымаўляюцца пры чытанні, і наадварот, многія гукі, якія вымаўляюцца, не маюць графічных эквівалентаў. Так званыя «правілы чытання» абмежаваны такой колькасцю выключэнняў, што губляюць усялякі практычны сэнс. Вучні вымушаны вывучаць напісанне і чытанне кожнага новага слова, у сувязі з чым у слоўніках прынята пазначаць транскрыпцыі кожнага слова. Вядомы лінгвіст Макс Мюлер назваў англійскую арфаграфію «нацыянальным бедствам».

Распаўсюд англійскай мовы[6]:
     Краіны, дзе англійская мова - афіцыйная або мова большасці насельніцтва      Краіны, дзе англійская мова - адна з афіцыйных, але не мова большасці насельніцтва
Мапа валодання англійская мовай у Еўрасаюзе

У англійскай мовы мноства дыялектаў. Іх разнастайнасць у Вялікабрытаніі значна большая, чым у ЗША, дзе асноўнай літаратурнай нормай да сярэдзіны ХХ ст. з’яўляўся сярэднеатлантычны (Mid-Atlantic) дыялект. З 1950-х гг. галоўную ролю набыў сярэдне-заходні (Mid-Western) дыялект. Сучасныя даследчыкі вылучаюць значную варыятыўнасць англійскай мовы ў сучасным свеце.

Сучасная англійская мова мае вялікую колькасць тэрытарыяльных дыялектаў: у Вялікабрытаніі — шатландскі, група паўночных, цэнтральных (усходне-цэнтральных і заходне-цэнтральных), паўднёвых і паўднёва-заходніх дыялектаў; у ЗША — групы дыялектаў усходне-англійская, сярэдне-атлантычная (цэнтральная), паўднёва-усходняя, сярэдне-заходняя. Дыялектныя адметнасці ў Вялікабрытаніі значна болей выразныя, чым у ЗША, дзе асновай літаратурнай нормы стаў цэнтральны дыялект.

Наяўныя амерыканскі, канадскі і аўстралійскі варыянты літаратурнай нормы адрозніваюцца ад літаратурнай англійскай мовы галоўным чынам вымаўленнем і лексікай.

  • Кокні (Cockney) — паняцце злучае шэраг гістарычных дыялектаў раёнаў і рамесных цэхаў Лондана
  • Скаўз (Scouse) — дыялект жыхароў Ліверпуля
  • Джорджы — дыялект жыхароў Нартумберлэнда, у прыватнасці, Ньюкасла на Тайне
  • West Country
  • East England (Усходняя Англія)
  • Birmingham (Brummy, Brummie) (Бірмінгем)
  • Cheshire (Чэшыр)
  • Cornwall (Корнуол)
  • Cumberland (Камберлэнд)
  • Central Cumberland (Цэнтральны Камберлэнд)
  • Devonshire (Дэвоншыр)
  • East Devonshire (Усходні Дэвоншыр)
  • Dorset (Дорсэт)
  • Durham (Дарэм)
  • Bolton Lancashire (Болтон у Лэнкэшыр)
  • North Lancashire
  • Radcliffe Lancashire
  • Northumberland (Нартумберлэнд)
  • Norfolk (Норфалк)
  • Tyneside Northumberland (Тайнсайд Нартумберлэнд)
  • Somerset (Самерсэт)
  • Sussex (Сасэкс)
  • Westmorland (Уэстморлэнд)
  • North Wiltshire (Паўночны Ўілтшыр)
  • Craven Yorkshire (Ёркшыр)
  • North Yorkshire (Паўночны Ёркшыр)
  • Sheffield Yorkshire (Шэфілд Ёркшыр)
  • West Yorkshire (Заходні Ёркшыр)

Продак сучаснай англійскай мовы — старажытнаанглійская мова — вылучылася ў дапісьмовы перыяд сваёй гісторыі з асяроддзя германскіх моў, захаваўшы шмат агульнага як у лексіцы, так і ў граматычнай структуры. У ранейшы перыяд старажытныя германцы вылучыліся з індаеўрапейскай культурна-моўнай супольнасці — на глебе апошняй сфарміраваліся як індаіранскія мовы (індаарыйскія, іранская), так і большасць еўрапейскіх (кельцкія, германскія, раманскія, італійскія, балтыйскія і славянскія мовы). У германскіх мовах захаваліся старажытныя пласты агульнай індаеўрапейскай лексікі, але трансфармаваліся паводле законаў Грыма і Вернера. Так індаеўрапейскае паходжанне маюць паняцці роднасці (mother, father, sister, brother, daughter, son) і некаторыя лічэбнікі.

Выдзяляюцца перыяды развіцця: старажытнаанглійскі (7—11 ст.; англаксонская мова), сярэднеанглійскі (12—15 ст.; сярэднеанглійская мова), ранні новаанглійскі (16—17 ст.; ранняя новаанглійская мова), новаанглійскі (з 18 ст.).

Старажытнаанглійскі перыяд

Англійская мова паходзіць ад паўночнаморскіх германскіх дыялектаў been Паўночнага мора, якія былі прынесены на Брытанскія астравы германскімі пасяленцамі з розных частак цяперашніх Нідэрландаў, паўночна-заходняй Германіі і Даніі[7]. Да таго часу ў Рымскай Брытаніі карэннае насельніцтва, як мяркуецца, гаварыла на агульнабрэтонскай мове been, кельцкай па паходжанню, пры суперстратным уплыве лацінскай мовы, які тлумачыцца 400-гадовым перыядам знаходжання ў складзе Рымскай дзяржавы[8]. Адным з гэтых прышлых германскіх плямён былі англы[9], якія, на думку Беды Вялебнага, поўнасцю перасяліліся ў Брытанію[10]. Назва «Англія» (англ.: England ад Engla land[11] «зямля англаў») і прыметнік «англійскі» (англ.: English, старажытнаанглійскае Englisc[12]) утвораны ад назвы гэтага племені, але саксы, юты і некаторыя іншыя германскія народы берагоў Фрысландыі, Ніжняй Саксоніі, Ютландыі і Паўднёвай Швецыі таксама перамясціліся на Брытанскія астравы ў гэтую эпоху[13][14].

Перасяліўшыся ў Брытанію, англы, саксы і юты ўступілі ў жорсткую барацьбу з мясцовым кельцкім насельніцтвам. Сутыкненне з кельтамі амаль не паўплывала ні на структуру старажытнаанглійскай мовы, ні на яе слоўнік. Не болей за 80 кельцкіх слоў захавалася ў помніках старажытнаанглійскай мовы. Сярод іх:

словы, звязаныя з культам: cromlech — кромлех (пабудовы друідаў), coronach — старажытны шатландскі пахавальны абрад;
словы вайсковага характару: javelin — дзіда, pibroch — вайсковая песня;
назвы жывёл: hog — свіння.

Першапачаткова старажытнаанглійская мова была неаднароднай групай дыялектаў, што адлюстроўвала рознае паходжанне жыхароў тагачаснай Англіі beru[15]. У старажытнаанглійскі перыяд мовы (гаворкі) старажытнагерманскіх плямён англаў, саксаў і ютаў сфарміравалі 4 тэрытарыяльныя дыялекты: нартумбрыйскі, мерсійскі, уэсекскі, кентскі.

Заняпад паўночных і паўночна-ўсходніх зямель ад скандынаўскіх набегаў і палітычна-эканамічнае ўзмацненне Уэсекскага каралеўства (9—11 ст.) прывялі да таго, што уэсекскі (заходнесаксонскі) дыялект been з часам пачаў пераважаць і стаў асновай для тагачаснай літаратурнай мовы, і іменна на гэтай гаворцы быў напісаны «Беавульф». Большасць помнікаў гэтага перыяду таксама захавалася ва ўэсекскай рэдакцыі. Мовы кельцкіх народаў захаваліся пераважна ў геаграфічных назвах.

У старажытнаанглійскай мове ​​пазней адбыліся змены, звязаныя з дзвюма хвалямі нашэсцяў. Першай хваляй сталі носьбіты паўночнагерманскіх моў, калі Хальфдан Рагнарсан been і Івар Бяскосты beru пачалі заваяванне і каланізацыю паўночнай часткі Брытанскіх астравоў у VIII і IX стагоддзях (гл. Данелаг). Другой хваляй было нашэсце ў краіну ў XI стагоддзі нарманаў, носьбітаў раманскай старанармандскай мовы beru. Старанармандская мова развілася ў англанармандскую beru, а затым у англа-французскую beru, увёўшы ва ўжытак пласт слоў, звязаных з судоваю справай і дзяржаўным кіраваннем. Гэтыя дзве падзеі прывялі не толькі да пашырэння лексікону скандынаўскімі і нармандскімі словамі, але і да спрашчэння граматыкі стараанглійскай мовы, зрабіўшы яе такім чынам незвычайна адкрытаю для запазычання новых слоў з іншых моў.

Сярэднеанглійскі перыяд

Дадзены этап рахзвіцця англійская мовы ахоплівае перыяд 1066—1485 гг. У 1066 г. Англію заваявалі нарманы, якія зрабілі сваю (французскую) мову моваю эліты. Англійская існавала ў якасці народнай, маючы 3 асноўныя дыялектныя зоны — паўночную, цэнтральную, паўднёвую. Таксама на ёй размаўлялі рэшткі англа-саксонскай арыстакратыі. Але буйныя землеўладальнікі, якія належылі да англа-саксонскай большасці, патроху павялічвалі свой уплыў, нарманы ўсё болей асіміляваліся. Сярэднеанглійская мова ўзнікла на базе англа-саксонскай, з французскім уплывам. Творы Джэфры Чосера «Кентэрберыйскія апавяданні beru» і «Смерць караля Артура» Томаса Мэлары з’яўляецца самымі вядомымі ўзорамі мовы таго часу. Працэс пранікнення французскіх слоў у англійскую мову дасягае вяршыні ў 1250—1400 гг.

Гэты перыяд характарызаваўся значнымі змяненнямі фанетыкі і граматыкі пад уплывам французскай мовы. У прыватнасці старафранцузскае паходжанне мае большасць слоў, якое мае дачыненне да кіравання дзяржавай (акрамя германскіх king і queen — «кароль» і «каралева» адпаведна).

  • reign — караляваць, government — урад, crown — карона, state — дзяржава і г.д.;

большасць дваранскіх тытулаў:

словы, якія маюць дачыненне да вайсковай справы:

судовыя паняцці:

царкоўныя паняцці:

Цікава, што слова, якія маюць дачэненне да гандлю і прамысловасці — французскага паходжання, а назвы простых рамёстваў — германскага. Прыклад першых: commerce — гандаль, industry — прамысловасць, merchant — купец. Аднак назвы большасці жывёл — германскія, а назвы мяса гэтых жывёл запазачыная з французская мовы, што заўважыў яшчэ Вальтэр Скот у рамане «Айвенга»:

прыклад першых':

прыклад другіх:

і г.д.

Граматычная структура мовы мяняецца і далей: імянныя і дзеяслоўныя канчаткі спачатку змешваюцца, а потым, у канцы гэтага перыяду, амаль цалкам знікаюць. У прыметніках акрамя канчаткаў, што раней утваралі параўнальныя ступені, з’яўляюцца дадатковыя словы more ‘болей’ і most ‘найболей’. У перыяд 1400—1483 гг. адбываецца перамога лонданскага дыялекту над іншымі. Лонданскі дыялект узнік на базе сінтэзу паўднёвых і цэнтральных дыялектаў. У фанетыцы адбываецца так званы Вялікі зрух галосных.

У выніку міграцыі часткі брытанцаў на тэрыторыю ірландскага графства Уэксфорд у 1169 г. сфарміравалася мова ёла, якая знікла ў сярэдзіне ХІХ ст.

Новаанглійскі перыяд

У 16—17 ст. складваецца ранняя новаанглійская мова. Перыяд сучаснай англійскай мовы been, да якога адносяцца творы Уільяма Шэкспіра[16] і Біблія караля Якава, звычайна адлічваюць прыблізна ад 1550. Пасля таго, як Злучанае Каралеўства стала каланіяльнай дзяржавай, англійская мова служыла «лінгва франка» для калоній Брытанскай імперыі. У паслякаланіяльны перыяд некаторыя з новаствораных нацый, у склад якіх уваходзілі носьбіты некалькіх розных аўтахтонных моў beru, выбралі англійскую мову ў якасці лінгва франка, каб пазбегнуць палітычных складанасцей, звязаных з узвышэннем аднае аўтахтоннае мовы над астатнімі. У выніку разрастання Брытанскай імперыі, англійская мова была прынята ў Паўночнай Амерыцы, Індыі, Аўстраліі і многіх іншых рэгіёнах. Працэс распаўсюджвання англійскай мовы ўзмацніўся з ростам ролі ЗША ў міжнародных адносінах у сярэдзіне 20-га ст. На пачатак 21-га стагоддзя, англійская мова з’яўляецца самай шырокаўжывальнай мовай за ўсю гісторыю[17].

На лістапад 2011 г. у сярэдніх школах Беларусі англійская мова вывучалася ў якасці замежнай абсалютнай большасцю (76,3 %) вучняў[18].

  • Швейцер А. Д., Ярцева В. Н. Английский язык // Лингвистический энциклопедический словарь. — М., 1990. С. 33, 34;
  • Gordon, Raymond G., Jr. (ed.), 2005. Ethnologue: Languages of the World, Fifteenth edition. Dallas, Tex.: SIL International. Online version: http://www.ethnologue.com..

Other Languages

Copyright