Артур Стэнлі Эдынгтан

Артур Стэнлі Эдынгтан
англ.: Arthur Stanley Eddington
Arthur Stanley Eddington.jpg
Дата нараджэння 28 снежня 1882(1882-12-28)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 лістапада 1944(1944-11-22)[4][1][…] (61 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці астраном, астрафізік, філосаф, фізік
Навуковая сфера астраномія, астрафізіка
Месца працы
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Алфрэд Норт Уайтхед і Эдмунд Тэйлар Уітэкер[d]
Вядомыя вучні Субрахманьян Чандрасекар і Cecilia Helena Payne Gaposchkin[d]
Член у
Узнагароды і прэміі

член Лонданскага каралеўскага таварыства[d]

прэмія Жуля Жансена[d] (1928)

Каралеўскі медаль[d] (1928)

медаль Кэтрын Брус (1924)

медаль Генры Дрэйпера[d] (1924)

залаты медаль Каралеўскага астранамічнага таварыства

Бэйкераўская лекцыя[d] (1926, 1926)

Messenger Lectures[d] (1933)

Прэмія Чарльза Старка Дрэйпера[d]

Commons-logo.svg Артур Стэнлі Эдынгтан на Вікісховішчы

Артур Стэнлі Э́дынгтан (англ.: Arthur Stanley Eddington) — англійскі астраном і астрафізік, адзін з заснавальнікаў тэорыі ўнутранай будовы зорак. Член Каралеўскага астранамічнага таварыства, у 1921—1923 гг. яго прэзідэнт. Член Лонданскага каралеўскага таварыства з 1914 г., замежны член Акадэміі навук СССР з 1923 г., Нацыянальнай акадэміі навук ЗША з 1923 г.

У 1898—1902 гг. вучыўся ў Оуэнс-каледжы, у 1905 годзе скончыў Трыніці-каледж Кембрыджскага ўніверсітэта. У 1906—1913 гг. старэйшы асістэнт у Грынвіцкай абсерваторыі. З 1913 г. прафесар Кембрыджскага ўніверсітэта і адначасова з 1914 г. дырэктар астранамічнай абсерваторыі ў ім. У 1938—1944 г. прэзідэнт Міжнароднага астранамічнага саюза.

Minutes of Eddington talk to the Del-Squared V Club.jpg

А. Эдынгтану належаць працы па руху, будове і эвалюцыі зорак, агульнай тэорыі адноснасці, касмалогіі, квантавай тэорыі. Вывучыў прасторавае размеркаванне зорак, туманнасцяў і зорных скопішчаў. Распрацаваў мадэль зоркі — стандартная мадэль Эдынгтана. У 1924 годзе адкрыў залежнасць свяцільнасці зорак ад іх мас і ў 1926 г. паказаў, што яна не можа перавышаць пэўнага значэння (ліміт Эдынгтана). У 1919 г. Эдынгтан эксперыментальна пацвердзіў адхіленне святла ў гравітацыйным полі Сонца, прадказанае А. Эйнштэйнам.

У апошнія гады жыцця Эдынгтан працаваў над стварэннем тэорыі, аб'ядноўваючай квантавую фізіку і тэорыю адноснасці. Гэтыя працы не былі завершаны (сабраныя і ў 1946 годзе апублікаваны пад рэдакцыяй Э. Уітэкера ў кнізе «Фундаментальная тэорыя» (англ.: Fundamental Theory))[6].

Імем вучонага названы малая планета і кратэр на Месяцы[7].

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 45—46. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).

Copyright