Васіль Рыгоравіч Лазараў

Васіль Рыгоравіч Лазараў
Партрэт
Краіна:
Воінскае званне: палкоўнік
Дата нараджэння: 23 лютага 1928(1928-02-23)[1]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 31 снежня 1990(1990-12-31) (62 гады)
Месца смерці:
Узнагароды:
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «Ветэран Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР» медаль «За бездакорную службу» II ступені медаль «За бездакорную службу» III ступені медаль «За бездакорную службу»

Лётчык-касманаўт СССР

класавая кваліфікацыя ваеннага лётчыка[d]

Commons-logo.svg Васіль Рыгоравіч Лазараў на Вікісховішчы

Васіль Рыгоравіч Лазараў (руск.: Васи́лий Григо́рьевич Ла́зарев; 23 лютага 1928, сяло Парошына, Кытманаўскі раён, Алтайскі край — 31 снежня 1990) — савецкі лётчык-касманаўт СССР, палкоўнік, Герой Савецкага Саюза (02.10.1973). Член КПСС з 1956.

Вучыўся ў Свярдлоўскім, а затым у Саратаўскім медыцынскім інстытуце (скончыў у 1952). Пасля заканчэння ў 1954 годзе Чугуеўскага ваенна-авіяцыйнага вучылішча лётчыкаў служыў у частках ВПС. З 1966 года ў атрадзе касманаўтаў. 27-29 верасня 1973 года сумесна з А. Р. Макаравым здзейсніў палёт на касмічным караблі «Саюз-12» у якасці камандзіра карабля. Карабель зрабіў 32 абароты вакол Зямлі за 47 гадз. 16 хв. У палёце Лазараў выканаў праграму навукова-тэхнічных даследаванняў і выпрабаванняў сістэм карабля і скафандраў. Узнагароджаны ордэнам Леніна і медалямі.

Copyright