Даведнік

Даве́днік — выданне практычнага прызначэння, з кароткім выкладам звестак у сістэматычнай форме, у разліку на выбарчае чытанне, на тое, каб можна было хутка і лёгка навесці па ім даведку[1][2][3].

Даведнікі разлічаны на выбарчае чытанне і прызначаны для хуткага знаходжання па іх даведкі[2].

Даведнікі звычайна маюць сістэматызаваную структуру, загалоўкі ў іх спарадкаваны па вызначаным прынцыпе[3].

Шматлікія даведнікі забяспечваюцца дапаможнымі паказальнікамі (алфавітным, прадметным, імянным і інш.)[1].

Па мэтавым прызначэнні даведнікі дзеляць на[4]:

  • навуковыя
  • масава-палітычныя
  • вытворча-практычныя
  • навучальныя
  • папулярныя
  • бытавыя
  • Даведнік — структура даных у інфарматыцы.
  • Даведкавая сістэма
  • Шпаргалка
  • Слоўнік
  • Гласарый
  • Энцыклапедыя

Copyright