Дагмар Эбесен

Дагмар Эбесен
Партрэт
Род дзейнасці актрыса, спявачка
Дата нараджэння 1 кастрычніка 1891(1891-10-01)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 снежня 1954(1954-12-05)[2][3][4] (63 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Commons-logo.svg Дагмар Эбесен на Вікісховішчы

Дагмар Эбесен (швед. Dagmar Wilhelmina Ebbesen, 1 кастрычніка 1891 — 5 снежня 1954) — шведская тэатральная актрыса і спявачка.

Дагмар Эбесен нарадзілася ў Стакгольме ў 1891 годзе. Была дачкой Торальда Эбесена і Ені Эштрэм, яна была сястрой актрысы Эльсы Эбесен.

Першую сваю ролю Дагмар сыграла ў 13 гадоў у п’есе Tummeliten ў тэатры Östermalmsteatern. З 1906 па 1909 гг. яна працавала з Альбертам Ранфтам і з рознымі перасоўнымі тэатральнымі групамі ездзіла па краіне. Затым яна працяглы час выступала ў тэатры Folkteatern Гётэбарга (1916—1919 гг.) і тэатры Folkan Стакгольма (1919—1928 гг.).

Поспех прыйшоў да Дагмар у 1921 годзе, калі яна сыграла служанку Крысцін ў камедыі Hemslavinnor — гэтую ролю яна пасля сыграла каля 500 разоў. Гэтая ж п’еса стала асновай для аднайменнага спектакля (1923 г.) і кінафільмаў Hemslavinnor 1993 г. і Vi hemslavinnor з Дагмар у галоўнай ролі.

У далейшым Дагмар ўсё менш грала ў тэатры, аддаючы ўсе сілы кінематографу. Яна грала пераважна пакаёвак і прыстойных жанчын, даводзілася ёй граць і жорсткіх і адмоўных персанажаў, але і яны атрымліваліся з цеплынёй і гумарам.

Найбольш ўдалымі кінафільмамі Дагмар былі Flickorna på Uppåkra (1946 г.), Kvinnan tar befälet (1942 г.), Hemsöborna (1944 г.), Kristin kommenderar (1946 г.).

Дагмар памерла ў 1954 г. у Стакгольме. Яе імем была названая вуліца ў Сольне.

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.

Copyright