Міжнародны дзень аховы азонавага слоя
Міжнародны дзень аховы азонавага слоя — (англ.: International Day for the Preservation of the Ozone Layer) — 16 верасня. Штогадовы Міжнародны дзень аховы азонавага слоя абвешчаны Генеральнай асамблеяй ААН ў 1994 годзе ў спецыяльнай рэзалюцыі (№ A/RES/49/114).
Дата Міжнароднага дня абраная ў памяць аб дні падпісання Манрэальскага пратаколу па рэчывах, якія разбураюць азонавы слой.
Дзяржавам, членам ААН, было прапанавана прысвяціць гэты Міжнародны дзень прапагандзе канкрэтнай дзейнасці ў адпаведнасці з задачамі і мэтамі Манрэальскага пратаколу.
Генеральны сакратар ААН Кофі Анан у сваім пасланні ў 2006 годзе адзначыў велізарны прагрэс у намаганнях па захаванні азонавага слоя і паведаміў пра аптымістычныя прагнозы, якія прадказваюць аднаўленне азонавага слоя.
Other Languages
Copyright
- This page is based on the Wikipedia article Міжнародны дзень аховы азонавага слоя; it is used under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 Unported License (CC-BY-SA). You may redistribute it, verbatim or modified, providing that you comply with the terms of the CC-BY-SA.