Філіп I Руўрскі
Філіп I Руўрскі Philippe de Rouvre |
||
![]() |
||
![]() |
||
|
||
---|---|---|
1350 — 1361 | ||
Папярэднік | Эд IV Бургундскі | |
Пераемнік | Іаан II | |
|
||
1347 — 1361 | ||
Папярэднік | Жанна II Артуа | |
Пераемнік | Маргарыта I Французская | |
Дзейнасць | манарх | |
Веравызнанне | каталіцтва | |
Нараджэнне | 5 жніўня 1346(1346-08-05) Дыжон |
|
Смерць | 21 лістапада 1361(1361-11-21) (15 гадоў) Шато дэ Рувес |
|
Пахаванне |
|
|
Род | Капетынгі | |
Бацька | Філіп Мансеньёр | |
Маці | Жанна I Авернская | |
Жонка | Маргарыта Фландрская | |
Дзеці | не | |
Філіп I Руўрскі (фр.: Philippe de Rouvre; 5 жніўня 1346, Шато дэ Рувес — 21 лістапада 1361, Шато дэ Рувес) — граф Артуа і пфальцграф Бургундыі з 1347, герцаг Бургундыі з 1350, граф Аверні і Булоні з 1360, адзіны сын Жанны (1326—1360), графіні Аверні і Булоні, і Філіпа Мансеньёра (1323—1346), сына бургундскага герцага Эда IV.
У 1347 годзе атрымаў у спадчыну ад Жанны II, бабулі па бацькаўскай лініі, графства Артуа і пфальцграфства Бургундскае (Франш-Кантэ). Ад дзеда па бацькаўскай лініі ў 1350 годзе атрымаў у спадчыну Бургундскае герцагства. Ад маці — у 1360 годзе графствы Авернь і Булонь.
Быў жанаты (21 сакавіка 1356 года) на Маргарыце Дамп'ер. Памёр бяздзетным.
Філіп стаў апошнім бургундскім герцагам з дынастыі Капетынгаў. Праз два гады пасля яго смерці, у 1363 годзе кароль Францыі Іаан II Добры перадаў герцагства свайму сыну Філіпу II Смеламу, з дынастыі Валуа.
Графства Артуа і пфальцграфства Бургундскае адышлі яго цётцы Маргарыце Французскай.
Other Languages
Copyright
- This page is based on the Wikipedia article Філіп I Руўрскі; it is used under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 Unported License (CC-BY-SA). You may redistribute it, verbatim or modified, providing that you comply with the terms of the CC-BY-SA.